Бешанковіцкі раённы выканаўчы камітэт

Кіраўніцтва Бешанковіцкага раёна віншуе з прафесійным святам работнікаў банкаўскай і фінансавай сферы

04.01.2026

Кіраўніцтва Бешанковіцкага раёна віншуе з прафесійным святам работнікаў банкаўскай і фінансавай сферы

Шаноўныя работнікі банкаўскай і фінансавай сфер раёна, ветэраны працы! Прыміце шчырыя віншаванні з прафесійным святам!

Ваша карпатлівая праца, якая патрабуе ўвагі і дысцыпліны, садзейнічае ўмацаванню эканомікі і фінансавай сістэмы краіны.
Працягваючы лепшыя традыцыі, вы здолелі пашырыць і ўдасканаліць спектр паслуг. Сучасныя інфармацыйныя тэхналогіі вывелі вашу працу на новы ўзровень. Упэўнены, што яна і ў далейшым будзе садзейнічаць росту вытворчасці, актывізацыі дзелавога жыцця раёна, павышэнню дабрабыту нашых жыхароў.
Асаблівыя словы прызнання адрасуем ветэранам галіны. Ваш неацэнны вопыт і веды дапамагаюць маладым работнікам удасканальваць прафесійнае майстэрства і памнажаць слаўныя традыцыі.
Дарагія сябры, жадаем вам поспехаў, прафесійнага росту, надзейных партнёраў, стабільнасці і высокіх дасягненняў! Здароўя вам і вашым сем’ям, шчасця і дабрабыту!

Галіна УНУКОВІЧ, старшыня раённага выканаўчага камітэта
Аляксандр ЕРАШОЎ, старшыня раённага Савета дэпутатаў