Бешанковіцкі раённы выканаўчы камітэт

Кіраўніцтва Бешанковіцкага раёна віншуе работнікаў і ветэранаў сельскай гаспадаркі і перапрацоўчай прамысловасці аграпрамысловага комплексу з прафесійным святам

16.11.2025

Кіраўніцтва Бешанковіцкага раёна віншуе работнікаў і ветэранаў сельскай гаспадаркі і перапрацоўчай прамысловасці аграпрамысловага комплексу з прафесійным святам

Паважаныя работнікі і ветэраны сельскагаспадарчай вытворчасці і перапрацоўчай прамысловасці Бешанковіцкага раёна!

Прыміце шчырыя віншаванні з прафесійным святам — Днём работнікаў сельскай гаспадаркі і перапрацоўчай прамысловасці аграпрамысловага комплексу!

Любоў да роднай зямлі і павага да людзей, якія штодня на ёй працуюць, у стагоддзе высокіх тэхналогій застаюцца фундаментальнымі каштоўнасцямі беларускага народа. Дзякуючы вам сёння на стале кожнага з нас – хлеб і багаты кошык прадуктаў айчыннай вытворчасці. Гэта залог не толькі годнага ўзроўню жыцця беларусаў, але і незалежнасці нашай суверэннай дзяржавы.

Дзякуй вам за адданасць справе і сваёй малой радзіме, за руплівае стаўленне да зямлі, за ўменне пераадольваць любыя цяжкасці, дасягаць высокіх паказчыкаў нягледзячы на капрызы надвор’я.

Асаблівыя словы падзякі ветэранам аграпрамысловага комплексу — усім, хто добрасумленна працаваў, пайшоў на заслужаны адпачынак і заснаваў слаўныя традыцыі, якія працягвае маладое пакаленне.

Шчыра жадаем вам моцнага здароўя, сямейнага шчасця, міру і дабрабыту!

Раённы выканаўчы камітэт
Раённы Савет дэпутатаў