Бешанковіцкі раённы выканаўчы камітэт

Юныя валейбалісты з Бешанковічаў зноў лепшыя!

29.04.2024

Юныя валейбалісты з Бешанковічаў зноў лепшыя!

Выхаванцы Бешанковіцкай ДЮСШ прынялі ўдзел у першынстве вобласці па валейболе сярод вучняў спецыялізаваных навучабна-спартыўных устаноў.
За званне найлепшай каманды змагаліся дзяўчаты і юнакі 2009-2010 гадоў нараджэння з розных рэгіёнаў Віцебшчыны. Нашы хлопцы годна прадставілі раён на спаборніцтвах.
Юнакі ва ўпартай барацьбе атрымалі перамогу і ў складзе зборнай каманды будуць прадстаўляць вобласць на рэспубліканскіх спаборніцтвах, якія пройдуць у чэрвені. У тройку лідараў увайшлі і дзяўчаты. Яны занялі ганаровае трэцяе месца.
Павіншуем нашых юных спартсменаў і іх трэнераў з добрым вынікам!
«Зара»