Бешанковіцкі раённы выканаўчы камітэт

Фабрыка па вытворчасці кандытарскіх вырабаў з'явіцца ў г.п. Бешанковічы

28.07.2023

Фабрыка па вытворчасці кандытарскіх вырабаў з'явіцца ў г.п. Бешанковічы

Нядаўна ў раёне зарэгістравана новае прадпрыемства з удзелам кітайскага капіталу - ТАА «Люфтэр». Яно будзе вырабляць кандытарскія вырабы. Практычна ўсю прадукцыю плануюць пастаўляць на экспарт.

Кандытарская фабрыка размесціцца на базе былой гімназіі. На працягу 5 гадоў тут адкрыюць да 100 новых працоўных месцаў, агульны аб'ём інвестыцый складзе 6 мільёнаў еўра.