Прыёмная райвыканкама
Адно акно
Звароты грамадзян і юрыдычных асоб
Прамая тэлефонная лінія
Афіцыйныя дакументы
Адзіны дзень інфармавання
Аукцыёны
Віншаванні кіраўніцтва раёна
27.09.2022
Аднымі з асноўных прычын дарожна-транспартных здарэнняў з'яўляюцца парушэнне правілаў абгону і выезд на паласу сустрэчнага руху, што цягне за сабой значны цяжар наступстваў.
З мэтай прыняцця дадатковых мер па прафілактыцы аварыйнасці і стабілізацыі дарожнай абстаноўкі ў перыяд з 28 па 29 верасня Дзяржаўтаінспекцыя Бешанковіцкага раёна правядзе прафілактычныя мерапрыемства, накіраванае на папярэджанне ДТЗ, звязаных з выездам на паласу сустрэчнага руху і па прычыне парушэння хуткаснага рэжыму.
Таксама ДАІ нагадвае, што за гэтыя парушэнні прадугледжаны штраф у памеры ад 2 да 10 базавых велічынь з пазбаўленнем права кіравання транспартнымі сродкамі тэрмінам да 1 года або без пазбаўлення.
Паважаныя кіроўцы, за рулём правільна ацэньвайце дарожнае становішча, выбірайце бяспечную хуткасць руху і дыстанцыю, будзьце максімальна ўважлівымі і асцярожнымі, асабліва ў цёмны час сутак, калі найболей верагодны наезд на пешаходаў і веласіпедыстаў.