Бешанковіцкі раённы выканаўчы камітэт

ДАІ правядзе комплекс мерапрыемстваў па папярэджанні ДТЗ з удзелам пешаходаў і веласіпедыстаў

07.11.2021

ДАІ правядзе комплекс мерапрыемстваў па папярэджанні ДТЗ з удзелам пешаходаў і веласіпедыстаў

З 8 па 30 лістапада ДАІ правядзе комплекс прафілактычных мерапрыемстваў, накіраваных на папярэджанне ДТЗ з удзелам і па віне неабароненых удзельнікаў дарожнага руху (пешаходаў і веласіпедыстаў).

☝Супрацоўнікі ДАІ вобласці будуць сачыць за выкананнем ПДР на нерэгулюемых пешаходных пераходах, у частцы не прадастаўлення перавагі пешаходам, а таксама захаванню ПДР самімі пешаходамі і веласіпедыстамі. Асаблівую ўвагу інспектары ДПС будуць звяртаць на наяўнасць святлоадбіўных элементаў.