Бешанковіцкі раённы выканаўчы камітэт

ДАІ Бешанковіч узмацняе кантроль за сельгастэхнікай

23.03.2023

ДАІ Бешанковіч узмацняе кантроль за сельгастэхнікай

Супрацоўнікі Бешанковіцкай ДАІ праводзяць інфармацыйна-тлумачальную работу ў арганізацыях АПК, правяраюць гатоўнасць тэхнікі да палявых работ, кантралююць своечасовасць праходжання дзяржтэхагляду, правяраюць камплектнасць тэхнікі вузламі і агрэгатамі, якія ўплываюць на бяспечную эксплуатацыю на дарогах агульнага карыстання. Акрамя таго кантралюецца спраўнасць вонкавых светлавых прыбораў, прадугледжаных канструкцыяй прычапных агрэгатаў, навяснога абсталявання.

Не застаецца без увагі ДАІ фізічны стан вадзіцеляў і забяспечанасць аграрыяў рабочым адзеннем са святлоадбіўнымі элементамі. Гэтыя складнікі ўплываюць не толькі на ход пасяўной і будучы ўраджай, але і на бяспеку ўсіх без выключэння ўдзельнікаў дарожнага руху.