Бешанковіцкі раённы выканаўчы камітэт

БРСМ арганізаваў работу «гарачых тэлефонных ліній» для інфармацыйнай дапамогі пажылым людзям

30.03.2020

БРСМ арганізаваў работу «гарачых тэлефонных ліній» для інфармацыйнай дапамогі пажылым людзям

     Актывісты саюза моладзі падчас няпростага эпідэміялагічнага становішча ў свеце падкажуць пажылым жыхарам раёна нумары тэлефонаў ТЦСАН і РЦГЭ, падзеляцца інфармацыяй пра каронавірусную інфекцыю і як ёй супрацьстаяць, як праз інтэрнэт набыць тавары першай неабходнасці.
     «Гарачая лінія» будзе працаваць штодня з панядзелка па суботу ўключна з 9 да 17 гадзін.
У Бешанковічах валанцёры БРСМ — на сувязі па нумары 8 (02131) 6-09-45.
     Калі лінія будзе доўга занятая, то ўсе, хто мае патрэбу ў дапамозе, могуць набраць нумар абласнога штаба 8 (0212) 66-20-87.