Бешанковіцкі раённы выканаўчы камітэт

Бешанковіцкім праваахоўнікі ўзялі ўдзел у акцыі «Міліцыя першакласнікам»

04.09.2020

Бешанковіцкім праваахоўнікі ўзялі ўдзел у акцыі «Міліцыя першакласнікам»

У Дзень ведаў супрацоўнікі раённага аддзела ўнутраных спраў прынялі ўдзел у акцыі «Міліцыя першакласнікам», якая дазволіла падзяліць радасць падзеі ў жыцці самых маленькіх школьнікаў.

     Для першакласнікаў, дзяцей сваіх супрацоўнікаў, праваахоўнікі падрыхтавалі невялікія прэзенты - пазнавальныя кнігі «Вандроўкі па гарадах», а таксама паштоўкі з віншаваннямі ад начальніка УУС Віцебскага аблвыканкама М.В.Грыба.

       Ілля, Лізавета і Яраслаў з радасцю прынялі падарункі. Вартавыя парадку павіншавалі дзяцей з пачаткам новага этапу ў іх жыцці, пажадалі поспехаў, здароўя, аптымізму, цікавых адкрыццяў і здзяйсненняў.