Бешанковіцкі раённы выканаўчы камітэт

Бешанковіцкія ратавальнікі праехалі па маршруце аўтакрамы

24.11.2022

Бешанковіцкія ратавальнікі праехалі па маршруце аўтакрамы

Аўтакрамы сталі не толькі пастаўшчыком прадуктаў у маленькія вёскі. У чарзе ля машыны людзі дзеляцца адзін з адным навінамі, праблемамі, вырашаюць бытавыя пытанні.

У рамках рэспубліканскай акцыі "Не прапальвай сваё жыццё!" бешанковіцкія ратавальнікі адправіліся па маршруце аўтакрамы: Мамойкі, Янаўшчына, Пяцігарск, каб нагадаць вяскоўцам аб важнасці захавання правілаў пажарнай бяспекі.

Работнікі РАНС расказалі ім аб прычынах пажараў і аб тым, як іх пазбегнуць, абмеркавалі неабходнасць прывядзення ў пажарабяспечны стан пячнога ацяплення, важнасць устаноўкі і падтрымання ў спраўным стане аўтаномнага пажарнага апавяшчальніка. Таксама ратавальнікі нагадалі грамадзянам дзеянні пры ўзнікненні пажару і агучылі правілы выкліку экстранай службы. А каб правілы бяспекі лепш запаміналіся, уручылі прафілактычныя буклеты.

МНС інфармуе: больш за 80% ахвяр агню ў момант узнікнення пажару былі ў нецвярозым стане. Для чалавека, які знаходзіцца пад уздзеяннем алкаголю, цыгарэта на канапе або ложку ўяўляе, без перабольшання, смяротную небяспеку.

Будзьце асцярожныя! Беражыце сваё жыццё!