Бешанковіцкі раённы выканаўчы камітэт

Бешанковіцкія медыкі прымалі віншаванні з прафесійным святам

17.06.2022

Бешанковіцкія медыкі прымалі віншаванні з прафесійным святам

Напярэдадні прафесійнага свята - Дня медыцынскіх работнікаў - у цэнтральнай раённай бальніцы прайшло ўшанаванне лепшых прадстаўнікоў галіны. Ганаровыя граматы Міністэрства аховы здароўя Рэспублікі Беларусь, галоўнага ўпраўлення аховы здароўя Віцебскага аблвыканкама, раённага выканаўчага камітэта, раённага Савета дэпутатаў, граматы і падзякі цэнтральнай раённай бальніцы, прафсаюзнай арганізацыі ЦРБ прымалі ў гэты дзень урачы, медсёстры, санітары, фельчары, ветэраны медыцын.