Бешанковіцкі раённы выканаўчы камітэт

Бешанковіцкі раённы гісторыка-краязнаўчы музей далучыўся да акцыі «Ноч музеяў»

18.05.2022

Бешанковіцкі раённы гісторыка-краязнаўчы музей далучыўся да акцыі «Ноч музеяў»

18 мая – у Міжнародны дзень музеяў – Бешанковіцкі раённы гісторыка-краязнаўчы музей далучыўся да акцыі “Ноч музеяў”.

Адкрыла цыкл святочных мерапрыемстваў тэматычная сустрэча "Музей - ёсць памяць аб стагоддзях", удзельнікі якой азнаёміліся з выставамі "Музей вачыма дзіцяці", "І ў памяці, і ў сямейным альбоме", наведалі выставу-продаж буклетаў па гісторыі Бешанковіцкага раёна і сертыфікатаў на бясплатнае. наведванне музея, а таксама рэтра-тэхнікі, якая была асабліва цікавая школьнікам, прайшлі з экскурсіяй па музейных залах…

Мерапрыемствы ў раённым гісторыка-краязнаўчым музеі сёння праводзяцца на працягу ўсяго дня. Інфармацыю пра іх можна знайсці ў раённай газеце "Зара" і на сайце ўстановы культуры. Наведайце музейныя залы і вы. У Год гістарычнай памяці, святкавання 575-годдзя Бешанковіч гэта асабліва важна. Бо той, хто не ведае мінулага, не ведае ні сучаснасці, ні будучыні, ні самога сябе.