Бешанковіцкі раённы выканаўчы камітэт

Бешанковіцкі раён наведаў памочнік Прэзідэнта - інспектар па Віцебскай вобласці Анатоль Ліневіч

16.02.2023

Бешанковіцкі раён наведаў памочнік Прэзідэнта - інспектар па Віцебскай вобласці Анатоль Ліневіч

У рамках Адзінага дня інфармавання Анатоль Канстанцінавіч наведаў НВП "Белкатламаш" ТАА, дзе правёў сустрэчу з працоўным калектывам прадпрыемства.

Па асноўнай тэме Адзінага дня інфармавання выступіла старшыня райвыканкама Галіна Унуковіч. Галіна Уладзіміраўна расказала пра асноўныя дасягненні Віцебскай вобласці, якая сёлета адзначае 85-годдзе, у тым ліку і пра галоўныя напрамкі ў развіцці Бешанковіцкага раёна.

 Затым Анатоль Ліневіч прапанаваў прысутным абмеркаваць хвалюючыя пытанні. У форме адкрытага дыялогу гаварылі пра нацыянальную ідэю і патрыятызм, пра адказнае стаўленне да сваёй справы, пра ўменне супрацьстаяць сучасным выклікам.

 «Мы ўсе жадаем нашай Беларусі міру, спакою і дабрабыту, - адзначыў Анатоль Ліневіч. – А для гэтага нам усім трэба згуртавацца і сваёй працай даказаць, што мы здольныя на шматлікае».