Бешанковіцкі раённы выканаўчы камітэт

Бешанковіцкі раён далучыўся да сацыяльнай ініцыятывы "Новае жыццё ў абмен на вечкі"

28.10.2021

Бешанковіцкі раён далучыўся да сацыяльнай ініцыятывы "Новае жыццё ў абмен на вечкі"

   Больш за 70 кг пластыкавых вечкаў сабралі жыхары Бешанковіцкага раёна, якія ўдзельнічаюць у праекце "Новае жыццё ў абмен на вечкі". Сёння раніцай адбылася адгрузка вечкаў у эка-грузавік.

   Сабраныя вечкі адправяцца на перапрацоўку, а грошы за другсыравіну - на дапамогу дзецям з захворваннямі цэнтральнай нервовай сістэмы. Вось так непатрэбнае смецце ператвараецца ў добрыя справы.

 
 
Болей фота "Зара"