Бешанковіцкі раённы выканаўчы камітэт

Бешанковіцкая Дзяржаўтаінспекцыя нагадвае: "Дарога памылак не даруе!"

30.12.2021

Бешанковіцкая Дзяржаўтаінспекцыя нагадвае: "Дарога памылак не даруе!"

Заўтра, 31 снежня, пройдзе Адзіны дзень бяспекі дарожнага руху "Дарога памылак не даруе!".

У гэты дзень дзяржаўтаінспектары правядуць мерапрыемствы па спыненні фактаў п'янага ваджэння і папярэджанні ДТЗ з удзелам п'яных вадзіцеляў.

Дзяржаўтаінспекцыя звяртаецца да жыхароў Бешанковіч  — калі вы заўважылі, што паблізу вас вадзіцель кіруе транспартным сродкам у стане ап'янення — не будзьце абыякавымі! У вашых сілах прадухіліць трагедыю. Тэлефануйце ў дзяжурную частку па тэл. 102. Ваш званок можа выратаваць нечае жыццё!