Прыёмная райвыканкама
Адно акно
Звароты грамадзян і юрыдычных асоб
Прамая тэлефонная лінія
Афіцыйныя дакументы
Адзіны дзень інфармавання
Аукцыёны
Віншаванні кіраўніцтва раёна
29.04.2020
З пачаткам цёплага сезону абвастраецца праблема траўматызму вадзіцеляў і пасажыраў двухколавага транспарту. У гэтым годзе ў сувязі з анамальна цёплай зімой матацыклісты выехалі на дарогі яшчэ ў лютым.
За 3 месяцы па віне вадзіцеляў мотатранспарту на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь адбылося 12 аварый, у якіх 2 чалавекі загінулі і 11 траўмаваныя.
Падчас акцыі пройдуць мерапрыемствы, накіраваныя на тлумачэнне правілаў бяспечнай язды на матацыклах і мапедах. Ва ўзаемадзеянні з кіраўнікамі мотаклуба будзе арганізавана прафілактычная работа па павышэнню дысцыплінаванасці, фарміраванні ўзаемавежлівых адносін на дарогах і культуры кіравання ўладальнікаў мотатранспарта.
Запланаваны рэйдавыя мерапрыемствы з выкарыстаннем галоснага, сакрэтнага і змешанага кантролю за дарожным рухам, у тым ліку з прыцягненнем мотапатрулей. Паўсюдна супрацоўнікі ДАІ адпрацуюць аўтадарогі і населеныя пункты, каб папярэдзіць парушэнні з боку вадзіцеляў мотатранспарту. Рэйдавыя групы будуць выяўляць бяспраўнікпў, выключаць з ўдзелу ў дарожным руху незарэгістраваны мотатранспарт і той, які мае канструктыўныя змены.
Паважаныя вадзіцелі!
Не забывайце пра культуру на дарогах і беражыце сябе.
Жадаем усім безаварыйнага адкрыцця сезону!
ДАІ Бешанковіцкага раёна