Бешанковіцкі раённы выканаўчы камітэт

Аб чым прасілі жыхары Бешанковіцкага раёна кіраўніка рэгіёну Галіну Унуковіч падчас прыёмаў грамадзян

03.01.2024

Аб чым прасілі жыхары Бешанковіцкага раёна кіраўніка рэгіёну Галіну Унуковіч падчас прыёмаў грамадзян

У рабочым графіку кіраўніка раёна Галіны Унуковіч у апошнія дні мінулага і першыя дні новага года значыліся прыёмы грамадзян.
На прыёме ў райвыканкаме жыхары рэгіёна звярнуліся да Галіны Уладзіміраўны па пытаннях паляпшэння жыллёвых умоў, добраўпарадкавання дваровых тэрыторый і іншых. 
Шэраг праблем агучаны і падчас выязнога прыёму грамадзян у аграгарадку Сініцы. Вяскоўцы цікавіліся, якім чынам можна легалізаваць зямельныя ўчасткі, прасілі ў старшыні райвыканкама садзейнічання ў ачыстцы меліярацыйных каналаў на адной з вуліц у населеным пункце. Акрамя гэтага, узнімаліся пытанні, звязаныя з якасцю вадаправоднай вады, купляй-продажам нерухомай маёмасці.
Усе звароты кіраўніком раёна ўзяты на кантроль.
Дарэчы, падчас прыёму грамадзян, які прайшоў у райвыканкаме сёння, жыхарка вуліцы Чарняхоўскага звярнула ўвагу на нездавальняючы стан з'ездаў, якія вядуць на галоўную дарогу. У гэты ж дзень па даручэнні Галіны Унуковіч работнікі Бешанковіцкай ПМК-41 вырабілі тут падсыпку.
«У гэтым годзе работы па капітальным рамонце вуліцы Чарняхоўскага працягнуцца і будуць завершаны да «Дажынак», — падкрэсліла Галіна Унуковіч, — тым не менш гэта не падстава цяпер не звяртаць увагу на праблемныя ўчасткі. Па меры магчымасці яны будуць прыводзіцца ў парадак. Мера часовая, але неабходная.