Прыёмная райвыканкама
Адно акно
Звароты грамадзян і юрыдычных асоб
Прамая тэлефонная лінія
Афіцыйныя дакументы
Адзіны дзень інфармавання
Аукцыёны
Віншаванні кіраўніцтва раёна
08.03.2026
Шаноўныя жанчыны Бешанковіцкага раёна!
8 Сакавіка – свята, якое адзначаецца з асаблівай цеплынёй. Прырода шчодра надзяліла жанчын прыгажосцю і энергіяй, душэўнай пяшчотай і самаахвярнай адданасцю, жыццёвай мудрасцю і цярпеннем. Вы моцныя і мудрыя, таму што на далікатных жаночых плячах ляжыць найвялікшая адказнасць – за здароўе і дабрабыт дзяцей, за мір і спакой у доме. Вы дорыце жыццё і ўпрыгожваеце яго, напаўняючы галоўным сэнсам – любоўю, надзеяй і верай. Валодаеце дзіўнай здольнасцю сумяшчаць хатнія клопаты з прафесійнай дзейнасцю. Ваша цярпенне дапамагае пераносіць нягоды, а клопат натхняе на стварэнне. Дзякуй за вялікі ўклад ва ўмацаванне сямейных каштоўнасцяў і актыўны ўдзел ва ўсіх сферах жыцця і дзейнасці грамадства. Жадаем вам моцнага здароўя, шчасця і дабрабыту, цудоўнага вясновага настрою. Няхай у душы не згасае агонь, сэрца поўніцца сілай, у доме пануе гармонія. Будзьце любімыя і шчаслівыя! Галіна УНУКОВІЧ, старшыня раённага выканаўчага камітэта Аляксандр ЕРАШОЎ, старшыня раённага Савета дэпутатаў