Бешанковіцкі раённы выканаўчы камітэт

8 кастрычніка ў Бешанковічах пройдзе восеньскі кірмаш

03.10.2022

8 кастрычніка ў Бешанковічах пройдзе восеньскі кірмаш

У суботу, 8 кастрычніка, на цэнтральнай плошчы райцэнтра пройдзе раённы восеньскі сельскагаспадарчы кірмаш.

Пачне сваю працу ён у 9 гадзін. Жыхары раёна змогуць назапасіцца на зіму бульбай, агароднінай, а таксама купіць рыбу, садавіну, саджанцы, збожжа, іншую сельскагаспадарчую прадукцыю.

Прыходзьце за пакупкамі!