Бешанковіцкі раённы выканаўчы камітэт

5 лістапада каля Кургана Славы ў Бешанковічах пройдзе грамадзянска-патрыятычная акцыя, прысвечаная 55-годдзю адкрыцця Кургана Славы, 104-й гадавіне Кастрычніцкай рэвалюцыі і Году народнага адзінства

03.11.2021

5 лістапада каля Кургана Славы ў Бешанковічах пройдзе грамадзянска-патрыятычная акцыя, прысвечаная 55-годдзю адкрыцця Кургана Славы, 104-й гадавіне Кастрычніцкай рэвалюцыі і Году народнага адзінства

2021 год для Бешанковіччыны адзначаны 55-годдзем з дня, калі ў райцэнтры быў закладзены Курган Вечнай Славы.
 
Адбылася гэтая значная падзея 26 чэрвеня 1966 года, у 22-ю гадавіну вызвалення раёна ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў. У падмурак Кургана лягла зямля з падмаскоўных палёў, дзе ўпершыню былі разгромлены гітлераўскія войскі, з блакаднага Ленінграда, Брэсцкай крэпасці, з воінскіх пахаванняў бешанковіцкага краю. Праз 4 месяцы, дзякуючы няспыннай рабоце працоўных калектываў прадпрыемстваў, арганізацый і ўстаноў, школ раёна, гэты велічны помнік вырас да сяміметровай вышыні. І 6 лістапада 1966 года напярэдадні 49-й гадавіны Кастрычніцкай рэвалюцыі адбылося яго ўрачыстае адкрыццё. З таго часу менавіта тут, ля падножжа Кургана, праходзяць мітынгі і мерапрыемствы, прымеркаваныя да дзяржаўных свят Рэспублікі Беларусь і памятных дат. Вось і ў пятніцу, 5 лістапада, у 11 гадзін у гэтым святым месцы пройдзе грамадзянска-патрыятычная акцыя, прысвечаная 55-годдзю адкрыцця Кургана Славы, 104-й гадавіне Кастрычніцкай рэвалюцыі і Году народнага адзінства.
 
"Зара"