Прыёмная райвыканкама
Адно акно
Звароты грамадзян і юрыдычных асоб
Прамая тэлефонная лінія
Афіцыйныя дакументы
Адзіны дзень інфармавання
Аукцыёны
Віншаванні кіраўніцтва раёна
05.07.2025
Шаноўныя работнікі і ветэраны спажывецкай кааперацыі! Прыміце сардэчныя віншаванні з прафесійным святам!
Спажывецкая кааперацыя — адна з асноўных галін эканомікі нашай краіны. За доўгія гады свайго існавання менавіта работнікі гэтай сферы, маючы высокі прафесіяналізм, адказны падыход і адданасць справе, палепшылі развіццё інфраструктуры рэгіёнаў Беларусі. Дзякуючы вашай штодзённай карпатлівай працы жыхары самых аддаленых і маленькіх населеных пунктаў раёна ахоплены клопатам і ўвагай. Вопыт, кампетэнтнасць, прафесіяналізм, добрасумленныя адносіны да сваёй справы і ўважлівыя — да людзей сталі візітнай карткай работнікаў спажывецкай кааперацыі раёна. Дарагія сябры, выказваем вам шчырую ўдзячнасць за самаадданую працу, захаванне традыцый кааперацыі! Жадаем вам прафесійных поспехаў, ініцыятывы, стабільнасці і ўпэўненасці ў заўтрашнім дні. Няхай кожны дзень дорыць шмат магчымасцей, выдатных ідэй і перспектыў, а ва ўсіх пачынаннях дапамагае поспех. Моцнага здароўя, міру, дабрабыту вам і вашым сем’ям! Галіна УНУКОВІЧ, старшыня раённага выканаўчага камітэта. Генадзь ШВЕДАЎ, старшыня раённага Савета дэпутатаў.