Прыёмная райвыканкама
Адно акно
Звароты грамадзян і юрыдычных асоб
Прамая тэлефонная лінія
Афіцыйныя дакументы
Адзіны дзень інфармавання
Аукцыёны
Віншаванні кіраўніцтва раёна
27.09.2025
Паважаныя работнікі і ветэраны турыстычнай сферы!
Дарагія жыхары Бешанковіцкага раёна! Сардэчна віншуем вас з Сусветным днём турызму!
Гэта свята аб’ядноўвае ўсіх, хто любіць падарожнічаць, адкрываць для сябе новыя месцы і атрымліваць асалоду ад прыгажосці роднай зямлі. Турызм адыгрывае важную ролю ў жыцці нашай краіны, дазваляе пашыраць кругагляд, садзейнічае прасоўванню ўнікальных прыродных прыгажосцяў Беларусі, яе найбагацейшай гісторыка-культурнай спадчыны і гасціннасці беларускага народа.
Сваёй гісторыяй, прыроднымі славутасцямі і культурнай спадчынай багаты і наш Бешанковіцкі раён. Адкрывайце для сябе ўнікальныя куткі роднай Беларусі, дзяліцеся ўражаннямі і натхняйце іншых на новыя паездкі.
Жадаем вам цікавых падарожжаў і яркіх уражанняў! Няхай кожная паездка, кожны ваш турыстычны маршрут стане займальнай прыгодай, поўнай радасці, здзіўлення і новых знаёмстваў!
Здароўя ўсім, шчасця, дабрабыту, прафесійных поспехаў, рэалізацыі планаў і пачынанняў! Няхай усе вашы мары аб падарожжах увасабляюцца ў рэальнасць! Раённы выканаўчы камітэт. Раённы Савет дэпутатаў.