Бешанковіцкі раённы выканаўчы камітэт

27 ліпеня — Дзень работнікаў гандлю.

27.07.2025

27 ліпеня — Дзень работнікаў гандлю.

Паважаныя работнікі гандлю і ветэраны галіны!

Шчыра віншуем вас з прафесійным святам!

Прафесія работніка гандлю патрабуе адказнасці і самааддачы, ведаў і кампетэнтнасці, умення працаваць з людзьмі, быць добразычлівымі, уважлівымі, чулымі. Вы — звяно паміж спажыўцамі і вытворцамі. Штодня людзі звяртаюцца да вашых паслуг.

Прыміце словы падзякі за штодзённую карпатлівую працу, увагу да пакупнікоў і вернасць прафесіі. Асаблівая ўдзячнасць — ветэранам галіны, тым, хто многія гады прысвяціў стварэнню і развіццю гандлёвай сеткі раёна.

Жадаем вам моцнага здароўя, шчасця, дабрабыту, невычэрпнай энергіі! Няхай праца дастаўляе толькі радасць, а ўдзячнасць пакупнікоў памнажае вашы сілы і жыццёвую энергію!

Галіна УНУКОВІЧ, старшыня раённага выканаўчага камітэта.
Генадзь ШВЕДАЎ, старшыня раённага Савета дэпутатаў.