Бешанковіцкі раённы выканаўчы камітэт

27 кастрычніка ў Бешанковічах прафсаюзны прыём правядзе прававы інспектар працы

24.10.2022

27 кастрычніка ў Бешанковічах прафсаюзны прыём правядзе прававы інспектар працы

У чацвер, 27 кастрычніка, прыём грамадзян правядзе галоўны прававы інспектар працы Віцебскага абласнога аб'яднання прафсаюзаў С. Р. Супрунчук.

Сустрэцца са Святланай Русланаўнай можна будзе ў Бешанковіцкім раённым аб'яднанні прафсаюзаў, якое размяшчаецца па адрасе: вуліца К. Маркса, 13 каб. 57, з 8 гадзін 30 хвілін да 10 гадзін 30 хвілін.

У гэты ж дзень з 10 гадзін 45 хвілін да 12 гадзін 45 хвілін прававы інспектар правядзе прыём грамадзян у Тэрытарыяльным цэнтры сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва (г. п. Бешанковічы, вул. Свабоды, 42А).