Прыёмная райвыканкама
Адно акно
Звароты грамадзян і юрыдычных асоб
Прамая тэлефонная лінія
Афіцыйныя дакументы
Адзіны дзень інфармавання
Аукцыёны
Віншаванні кіраўніцтва раёна
26.04.2025
Шаноўныя ўдзельнікі ліквідацыі аварыі на Чарнобыльскай АЭС, дарагія землякі!
Штогод 26 красавіка мы ўзгадваем трагічную падзею — аварыю на Чарнобыльскай атамнай электрастанцыі, шануем памяць людзей, што ўдзельнічалі ў ліквідацыі яе наступстваў, праявілі сапраўдную мужнасць і самаахвярнасць пры выкананні свайго абавязку.
Мінула 39 гадоў з таго часу, як адбылася самая буйная тэхнагенная катастрофа ў гісторыі чалавецтва. Радыяцыйнаму апраменьванню падвергліся мільёны людзей, сотні тысяч — страцілі здароўе і прытулак, сваю малую радзіму. Чарнобыль назаўжды стаў сімвалам вялікага чалавечага гора. Ліквідатары, людзі розных нацыянальнасцяў і прафесій правялі каласальную работу па мінімізацыі наступстваў трагедыі ў эканамічным сектары, сельскай гаспадарцы, сацыяльнай сферы. Прымалі ўдзел у прадухіленні далейшага распаўсюджвання радыяцыі і нашы землякі, якім мы дзякуем за тытанічную працу і адвагу. Іх жыццё і веліч духу — прыклад для маладога пакалення.
Чарнобыльская трагедыя — балючы напамін і неацэнны ўрок на будучыню. Урок, што ніколі не страціць сваёй актуальнасці. Памяць пра Чарнобыль жыве, а подзвігі супрацоўнікаў і валанцёраў, што працавалі на месцы аварыі, іх непахісны дух і адданасць справе працягваюць натхняць і хваляваць сэрцы людзей. Мы схіляем галовы перад светлай памяццю тых, хто адважна стаў на абарону чалавецтва ад ядзернай небяспекі, першым прыняў удар нябачнага ворага і ахвяраваў уласным жыццём, каб абараніць свет ад смяротнага дыхання Чарнобыльскай катастрофы.
Паважаныя сябры, вялікі дзякуй за гэты подзвіг! Жадаем вам моцнага здароўя, мірнага неба, шчасця і дабрабыту! Няхай заўсёды побач з вамі будзе чалавечая ўдзячнасць!
Галіна УНУКОВІЧ, старшыня раённага выканаўчага камітэта. Генадзь ШВЕДАЎ, старшыня раённага Савета дэпутатаў.