Прыёмная райвыканкама
Адно акно
Звароты грамадзян і юрыдычных асоб
Прамая тэлефонная лінія
Афіцыйныя дакументы
Адзіны дзень інфармавання
Аукцыёны
Віншаванні кіраўніцтва раёна
22.03.2026
Паважаныя работнікі бытавога абслугоўвання насельніцтва і жыллёва-камунальнай гаспадаркі Бешанковіцкага раёна, ветэраны галіны!
Ад імя раённага выканаўчага камітэта і раённага Савета дэпутатаў шчыра віншуем вас з прафесійным святам! Сфера, у якой вы працуеце, з’яўляецца адной з самых складаных і сацыяльна значных. Ад вашай штодзённай працы, прафесіяналізму і адказных адносін да справы напрамую залежаць камфорт і дабрабыт жыхароў нашага раёна, бесперабойная дзейнасць прадпрыемстваў і сацыяльных аб’ектаў, чысціня і парадак на нашых вуліцах. Сёння перад вамі стаяць важныя задачы па мадэрнізацыі аб’ектаў жыллёва-камунальнай інфраструктуры, павышэнні якасці аказваемых паслуг і добраўпарадкаванні бешанковіцкага краю. Упэўнены, што назапашаны вопыт і вернасць прафесійнаму абавязку дазволяць вам і надалей паспяхова спраўляцца з усімі пастаўленымі задачамі. Асаблівыя словы ўдзячнасці мы адрасуем ветэранам галіны, якія заклалі трывалы падмурак камунальнай службы раёна, перадалі свой бясцэнны вопыт і працоўныя традыцыі маладому пакаленню. Жадаем усім моцнага здароўя, невычэрпнай энергіі, вытворчых поспехаў і аптымізму. Няхай вашы намаганні заўсёды знаходзяць водгук у сэрцах людзей і ўзнагароджваюцца іх падзякай! Шчасця, міру і дабрабыту вам і вашым сем’ям! Галіна УНУКОВІЧ, старшыня раённага выканаўчага камітэта Аляксандр ЕРАШОЎ, старшыня раённага Савета дэпутатаў