Бешанковіцкі раённы выканаўчы камітэт

21
кастрычніка ў Бешанковічах пройдзе восеньскі кірмаш

17.10.2023

21 кастрычніка ў Бешанковічах пройдзе восеньскі кірмаш

У суботу, 21 кастрычніка, на цэнтральнай плошчы г.п.Бешанковічы пройдзе восеньскі сельскагаспадарчы кірмаш.
Пачне сваю працу ён ў 9 гадзін. Жыхары раёна змогуць назапасіцца тут на зіму бульбай, агароднінай, а таксама набыць рыбу, садавіну, саджанцы, збожжа, іншую сельскагаспадарчую прадукцыю.
Падчас кірмаша будзе арганізавана ўпадабаная ўсім бяспройгрышная латарэя, пройдуць выставы-прэзентацыі і канцэрт. Прыходзьце за пакупкамі і добрым настроем!
“Зара”