Прыёмная райвыканкама
Адно акно
Звароты грамадзян і юрыдычных асоб
Прамая тэлефонная лінія
Афіцыйныя дакументы
Адзіны дзень інфармавання
Аукцыёны
Віншаванні кіраўніцтва раёна
17.07.2019
17 ліпеня 2019 года – сапраўды гістарычная дата ў летапісе жыцця нашай малой радзімы. Заўтра мы будзем святкаваць 95-ю гадавіну з дня ўтварэння Бешанковіцкага раёна. Шчыра віншуем вас, шаноўныя прыдзвінцы, з гэтай нагоды!Гісторыя Бешанковіччыны багатая на знамянальныя падзеі. Яна апалена полымем барацьбы ў гады Вялікай Айчыннай вайны, праслаўлена працоўнымі здзяйсненнямі нашых продкаў.
У гэты святочны дзень словы шчырага прызнання і ўдзячнасці хочацца выказаць усім, хто на працягу многіх гадоў паўсядзённай працай ствараў сучасны воблік нашага раёна, памнажаючы яго матэрыяльныя і духоўныя каштоўнасці. Усе дасягненні, якія перадаюцца ў спадчыну бацькамі і дзядамі, мы збераглі і стараемся памнажаць.Сёння ў раёне жывуць мэтанакіраваныя і адказныя людзі, дзякуючы працы якіх мяняецца ў лепшы бок жыццё роднага краю.
Шмат робіцца для зручнасці, камфорту і дабрабыту людзей, якія тут жывуць. Утрымліваюцца ў парадку дамы і дарогі, добраўпарадкоўваюцца вуліцы і зоны адпачынку. Да паслуг насельніцтва – сучасныя гандлёвыя аб’екты розных форм уласнасці, добрая спартыўная база, утульныя школы, дзіцячыя сады, установы культуры і аховы здароўя.Ад душы жадаем шчасця, здароўя, дабра і дастатку кожнай сям’і, далейшых поспехаў у стваральнай працы на карысць нашага роднага краю!
Раённы выканаўчы камітэт.Раённы Савет дэпутатаў.
"Зара"