Прыёмная райвыканкама
Адно акно
Звароты грамадзян і юрыдычных асоб
Прамая тэлефонная лінія
Афіцыйныя дакументы
Адзіны дзень інфармавання
Аукцыёны
Віншаванні кіраўніцтва раёна
15.03.2026
Шаноўныя жыхары Бешанковіцкага раёна!
Прыміце шчырыя віншаванні з Днём Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь! Асноўны Закон краіны ўвасобіў у сабе пераемнасць і вопыт шматвяковага гістарычнага шляху, адкрыў новую старонку ў развіцці суверэннай Беларусі. Канстытуцыя — ядро ўсёй прававой сістэмы. Закладзеныя ў ёй дэмакратычныя прынцыпы з’яўляюцца найважнейшым фактарам далейшай кансалідацыі грамадства, захавання згоды, міру і стабільнасці, залогам паспяховай рэалізацыі эканамічнага, культурнага і духоўнага патэнцыялу нашага народа. Дабрабыт роднай Беларусі шмат у чым вызначаецца ўменнем працаваць, знаходзіць новыя рашэнні штодзённых задач. Дарагія землякі! Вашы добрыя справы, самаадданая праца, талент памнажаюць славу роднай зямлі. Няхай гэта свята ўсяліць упэўненасць у дасягненні мэт умацавання дзяржаўнасці роднай Беларусі! Жадаем усім жыхарам і гасцям Бешанковіччыны моцнага здароўя, поспехаў у прафесійнай дзейнасці, шчасця, міру і дабрабыту ў кожным доме і новых здзяйсненняў на карысць роднай Айчыны! Галіна УНУКОВІЧ, старшыня раённага выканаўчага камітэта Аляксандр ЕРАШОЎ, старшыня раённага Савета дэпутатаў