Прыёмная райвыканкама
Адно акно
Звароты грамадзян і юрыдычных асоб
Прамая тэлефонная лінія
Афіцыйныя дакументы
Адзіны дзень інфармавання
Аукцыёны
Віншаванні кіраўніцтва раёна
10.05.2026
Шаноўныя жыхары Бешанковіцкага раёна!
Прыміце шчырыя віншаванні з Днём Дзяржаўнага сцяга, Дзяржаўнага герба і Дзяржаўнага гімна Рэспублікі Беларусь! Гэта свята аб’ядноўвае ўсе пакаленні грамадзян і дае магчымасць кожнаму з нас усвядоміць сваю прыналежнасць да роднай Беларусі. Галоўныя сімвалы нашай краіны – гэта святыні, што аб’ядноўваюць нас у адну вялікую сям’ю, напаўняючы сэрцы гонарам за гераічнае мінулае, духоўныя і культурныя каштоўнасці, слаўную сучаснасць і цудоўную будучыню. Дарагія сябры! Няхай гэты святочны дзень яшчэ мацней згуртуе наша грамадства, умацуе пачуццё асабістай адказнасці кожнага за лёс краіны! Жадаем усім міру, дабрабыту і новых стваральных здзяйсненняў! Няхай у вашых сэрцах заўсёды жыве любоў да Радзімы, павага да сімвалаў Рэспублікі Беларусь і гонар за беларускі народ! Галіна УНУКОВІЧ, старшыня раённага выканаўчага камітэта Аляксандр ЕРАШОЎ, старшыня раённага Савета дэпутатаў