Бешанковіцкі раённы выканаўчы камітэт

Адрас райвыканкама: 211361, Віцебская вобласць, г.п. Бешанковічы, вул. Чуклая, 13

Тэлефон прыёмнай: 8 (02131) 6-42-45

E-mail: priemnay@beshenkovichi.gov.by

Раённы Дом культуры Бешанковіцкі райвыканкам Палац Храптовічаў Бешанковіцкі Курган Славы
Раённы Дом культуры
Раённы Дом культуры
Бешанковіцкі райвыканкам
Палац Храптовічаў
Бешанковіцкі
Курган Славы
Галоўная / Сацыяльная сфера / Праца, занятасць і сацыяльная абарона / ДУ «Тэрытарыяльны цэнтр сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва Бешанковіцкага раёна»

ДУ «Тэрытарыяльны цэнтр сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва Бешанковіцкага раёна»

Нумары тэлефонаў для прыёму званкоў ад непрацаздольных грамадзян па пытанням набыцця і дастаўкі прадуктаў харчавання, прадметаў першай неабходнасці і медыкаментаў

Прыём заявак: з 08.00 да 17.00 у працоўныя дні 8-02131-6-53-60; 8-02131-6-53-24 тэлефон «гарачай лініі»




Гісторыя стварэння Цэнтра

Вышэйстаячыя арганізацыі - Камітэт па працы, занятасці і сацыяльнай абароне Віцебскага аблвыканкама

Упраўленне па працы, занятасці і сацыяльнай абароне Бешанковіцкага райвыканкама

 

Дырэктар Мацэвіч Аляксандр Сяргеевіч

тэл. (факс) (802131) 6-53-12

Прыём грамадзян 2-я і 4-я серада месяца з 8.00 да 14.00

Галоўны бухгалтар Гнеўка Галіна Васільеўна, тэл. 6-53-11

Адрас: 211361 г.п. Бешанковічы, вул. Свабоды, 42а

Рэжым работы: з 8.00 - 13.00, з 14.00 - 17.00, у суботу - з 9.00 - 13.00 Выхадны - нядзеля

Электронны адрас: rushenkovichi.r-tc@mintrud.by

Нарматыўныя прававыя акты па пытаннях сацыяльнага абслугоўвання

Структура Цэнтра

Асноўныя задачы Цэнтра:

- распрацоўка комплексных мерапрыемстваў па арганізацыі сацыяльнага абслугоўвання грамадзян; - выяўленне грамадзян, якія маюць патрэбу ў сацыяльнай падтрымцы; - вызначэнне канкрэтных форм дапамогі, перыядычнасці яе прадастаўлення; - прыцягненне розных дзяржаўных і не дзяржаўных структур да вырашэння пытанняў аказання сацыяльнай падтрымкі.

 

У Цэнтры пастаянна працуе тэлефон «Гарачая лінія» тэл. 6 53 24

Адкрыты салон «Міласэрнасць».

Функцыі Цэнтра:

 Удзел у адсочванні сацыяльна-дэмаграфічнай сітуацыі і распрацоўцы прапаноў па ўдасканаленні сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва на тэрыторыі Бешанковіцкага раёна

 Выяўленне і дыферэнцыраваны (па катэгорыях) улік грамадзян, якія знаходзяцца ў цяжкай жыццёвай сітуацыі, вызначэнне неабходных форм сацыяльнага абслугоўвання, відаў сацыяльных паслуг.

 Аказанне грамадзянам, якія знаходзяцца ў цяжкай жыццёвай сітуацыі, матэрыяльнай дапамогi, кансультацыйна-інфармацыйных, сацыяльна-бытавых, сацыяльна-медыцынскіх, сацыяльна-псіхалагічных, сацыяльна -рэабілітацыйных паслуг, паслуг сацыяльнага патранату, паслуг сядзелкі, паслуг суправаджаемага пражывання, паслуг часовага прытулку, паслуг пагадзіннага догляду за малалетнімі дзецьмі (паслугі няні), адаптацыяй беспрацоўных інвалідаў да працоўнай дзейнасці і іншых сацыяльных паслуг, якія ўводзяцца па рашэнні гарвыканкама і (або) органа кіравання.

 Ажыццяўленне эксперыментальнай і інавацыйнай дзейнасці ў сферы сацыяльнага абслугоўвання.

 Правядзенне інфармацыйна-асветнай работы на тэрыторыі раёна па пытаннях сацыяльнага абслугоўвання.

 Супрацоўніцтва з арганізацыямі розных форм уласнасці і індывідуальнымі прадпрымальнікамі па пытаннях сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва ў межах сваёй кампетэнцыі.

 Прыцягненне да супрацоўніцтва валанцёраў для аказання сацыяльных паслуг грамадзянам, якія знаходзяцца ў цяжкай жыццёвай сітуацыі.

 Складанне і аналіз ведамаснай і іншай справаздачнасці па напрамках дзейнасці цэнтра.

 Аказанне дапамогі ў забеспячэнні грамадзян тэхнічнымі сродкамі сацыяльнай рэабілітацыі.

 Правядзенне санітарна-проціэпідэмічных мерапрыемстваў.

 Арганізацыя вольнага часу грамадзян, правядзенне культурна-масавых, спартыўных, фізкультурна-аздараўленчых мерапрыемстваў.

 Прыцягненне сродкаў дабрачынных арганізацый, іншых юрыдычных і фізічных асоб для ўмацавання матэрыяльна-тэхнічнай базы цэнтра.

 Правядзенне мерапрыемстваў па павышэнні прафесійнага ўзроўню работнікаў цэнтра, планаванне і арганізацыя павышэння кваліфікацыі і перападрыхтоўкі работнікаў з мэтай удасканалення арганізацыі працы, павышэння ўзроўню абслугоўвання па доглядзе і ўтрыманню грамадзян.

 Забеспячэнне падбору і расстаноўкі кадраў цэнтра, правядзенне работы па стварэнні кадравага рэзерву, атэстацыі кадраў, ажыццяўленне прагназавання і перспектыўнай патрэбнасці ў кваліфікаваных кадрах.

Мае права ажыццяўляць іншыя функцыі і розныя віды эканамічнай дзейнасць у адпаведнасці з заканадаўствам Рэспублікі Беларусь.


У структуры цэнтра працуюць структурныя падраздзяленні:

- аддзяленне першаснага прыёму, інфармацыі, аналізу і прагназавання;

- аддзяленне сацыяльнай дапамогі на даму, а таксама філіялы аддзялення ў аг. Ула, аг. Астроўна, аг. Бачэйкава якія займаюцца прадастаўленнем сацыяльных паслуг дома;

- аддзяленне дзённага знаходжання для інвалідаў;

- аддзяленне кругласутачнага знаходжання для грамадзян пажылога ўзросту і інвалідаў;

- аддзяленне дзённага знаходжання для грамадзян пажылога ўзросту;

- аддзяленне дзённага знаходжання для грамадзян пажылога ўзросту і інвалідаў у аг.Ула;

- аддзяленне сацыяльнай адаптацыі і рэабілітацыі;

- крама «Рытуальныя тавары»;

- гаспадарчая група.




Апека і папячыцельства над паўналетнімі

Аб Марракешскiм дагаворы

Марракешскі дагавор аб забеспячэнні доступу сляпых і асоб з парушэннямі зроку або іншымі абмежаванымі здольнасцямі ўспрымаць друкаваную інфармацыю да апублікаваных твораў

 

Пералікі адміністрацыйных працэдур

 



 

СУВЕНІРНАЯ ПРАДУКЦЫЯ ТЦСАН Бешанковіцкага раёна

НАВІНЫ, МЕРАПРЫЕМСТВЫ


Інтэрнэт-рэсурсы