Бешанковіцкі раённы выканаўчы камітэт

Адрас райвыканкама: 211361, Віцебская вобласць, г.п. Бешанковічы, вул. Чуклая, 13

Тэлефон прыёмнай: 8 (02131) 6-42-45

E-mail: priemnay@beshenkovichi.gov.by

Бешанковіцкі Бешанковіцкі райвыканкам Курган Славы Раённы Дом культуры Палац Храптовічаў
Бешанковіцкі
Бешанковіцкі
Бешанковіцкі райвыканкам
Курган Славы
Раённы Дом культуры
Палац Храптовічаў
26 красавіка 2019

“Тэатр кнігі Васі Вясёлкіна” - уладальнік Гран-пры

У 2013 годзе у Вярхоўскую сельскую бібліятэку прыйшла працаваць Галіна Мікалаеўна Курмель. Да гэтага часу яна шмат гадоў была выхавацелем ў дзіцячым садку, таму да малых у яе асаблівыя адносіны. Пачынаючы бібліятэкар вырашыў актывізаваць працу з дзецьмі, зрабіць яе цікавай, карыснай і пазнавальнай. Так з’явілася задумка стварыць тэатр кнігі. У верасні 2014 года адбылося арганізацыйнае паседжанне, на якім прынята рашэнне назваць аб’яднанне “Тэатр кнігі Васі Вясёлкіна”. Яго мэтай стала прыцягненне ўвагі дзяцей да літаратуры, тэатральнага мастацтва, развіццё іх творчай актыўнасці.
  Галіна Мікалаеўна – кіраўнік, рэжысёр, сцэнарыст, пастаноўшчык і артыст. Але ж ніводнага прадстаўлення не было б без удзельнікаў тэатра – дзяцей і дарослых. А пастановак ўжо нямала. Праходзілі яны не толькі ў бібліятэцы,а і ў дзіцячым садку, і ў школе, і ў сельскім Доме культуры.
 Бібліятэчныя спектаклі не толькі раскрываюць творчыя здольнасці і таленты самадзейных артыстаў, а яшчэ з дапамогай чароўнай сілы тэатральнага мастацтва дапамагаюць інакш убачыць літаратурныя творы.  Адным словам – праца наладзілася.
 І вось у лютым гэтага года ДУК “Бешанковіцкая ЦБС” атрымала запрашэнне прыняць удзел у першым абласным фестывалі бібліятэчных тэатраў кнігі і лялечных тэатраў “Чароўная рампа”. Вядома, удзельнічаць у такім фестывалі вельмі цікава, але ж і боязна…
 Бібліятэкар Вярхоўскай бібліятэкі асмелілася паказаць творчасць свайго аб’яднання на абласным узроўні.
Падрыхтоўка вялася актыўна: выбар пастаноўкі, падрыхтоўка касцюмаў, стварэнне дэкарацый, рэпетыцыі…
24 красавіка – ФЕСТЫВАЛЬ!!! У ім прымаюць удзел восем калектываў з Бешанковіцкага, Полацкага раёнаў, Лепеля, Сянно, Оршы, Віцебска і Талочына. Кожны ўдзельнік падрыхтаваў візітоўку і конкурснае прадстаўленне. Вярхоўцы паказвалі пастаноўку ў дзвюх дзеях па матывах п’есы Раісы Баравіковай “Тры палёўкі – тры сястры”.
 Па выніках конкурсу журы ўручыла дыпломы пераможцаў у некалькіх намінацыях, дыпломы за першае месца і вызначыла ўладальніка Гран-пры.
Уладальнік Гран-пры “Тэатр кнігі Васі Вясёлкіна” Вярхоўскай сельскай бібліятэкі пад кіраўніцтвам Курмель Галіны Мікалаеўны! 
Шмат добрых і прыемных слоў прагучала у адрас артыстаў
ГУК "Бешанковіцкая ЦБС"

Інтэрнэт-рэсурсы