Бешанковіцкі раённы выканаўчы камітэт

Адрас райвыканкама: 211361, Віцебская вобласць, г.п. Бешанковічы, вул. Чуклая, 13

Тэлефон прыёмнай: 8 (02131) 6-42-45

E-mail: priemnay@beshenkovichi.gov.by

Палац Храптовічаў Раённы Дом культуры Бешанковіцкі райвыканкам Бешанковіцкі Курган Славы
Палац Храптовічаў
Палац Храптовічаў
Раённы Дом культуры
Бешанковіцкі райвыканкам
Бешанковіцкі
Курган Славы
14 лютага 2020

15 лютага ў Рэспубліцы Беларусь штогод адзначаецца Дзень памяці воінаў - інтэрнацыяналістаў

    14 лютага, напярэдадні гэтай даты, воіны-інтэрнацыяналісты на чале са старшынёй раённай арганізацыі ГА "Беларускі саюз ветэранаў вайны ў Афганістане" В.В.Сафоновым, прадстаўнікі райвыканкама, грамадскіх аб'яднанняў, сабраліся, каб наведаць Сухвал Розу Данілаўну, маці загінуўшага пры выкананні інтэрнацыянальнага доўгу Сухвала Аляксандра Міхайлавіча, ускласці вянок да магілы воіна і ўшанаваць яго памяць.

   Пазней каля памятнага знака воінам-інтэрнацыяналістам адбыўся мітынг, у якім прынялі ўдзел галоўны спецыяліст аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі райвыканкама Пясецкая М.А., ваенны камісар ваеннага камісарыята Бешанковіцкага і Шумілінскага раёнаў Савіч А.М., воіны-інтэрнацыяналісты, навучэнцы ДУА «Сярэдняя школа №1 г.п.Бешанковічы».

   У баявых дзеяннях у Афганістане ўдзельнічалі ўраджэнцы і Бешанковіцкага раёна. 79 прадстаўнікоў раёна прайшлі ваеннымі дарогамі Афганістана, 14 з іх узнагароджаны медалямі і ордэнамі.

   Старшыня Бешанковіцкай раённай арганізацыі грамадскага аб'яднання "Беларускі саюз ветэранаў вайны ў Афганістане" Валерый Віктаравіч Сафонаў узнагароджаны Ордэнам Чырвонай Зоркі і ордэнам "За службу радзіме ва Ўзброеных Сілах СССР». Таксама Ордэнам Чырвонай Зоркі ўзнагароджаны Валерый Уладзіміравіч Карпусенка, а ордэнам "За службу радзіме ва Узброеных Сілах СССР» - Фёдар Іпалітавіч Ежэнькін.

   Медалём «За баявыя заслугі» ўзнагароджаны Васіль Уладзіміравіч Сівец, Мікалай Канстанцінавіч Дашкевіч, Фёдар Іпалітавіч Ежэнькін, Віктар Міхайлавіч Плешанаў, Ігар Васільевіч Спірыдовіч, Аляксандр Васільевіч Шавель.

   Медалём «За адвагу» ўзнагароджаны Алег Аляксеевіч Апанасёнак, Валерый Уладзіміравіч Карпусенка, Віктар Васільевіч Латышаў, Сяргей Міхайлавіч Аўчыннікаў, Канстанцін Міхайлавіч Русанец, Ігар Мікалаевіч Скуратаў.

   Афер Аляксей Мікалаевіч на той вайне ў выніку ранення атрымаў калецтва.

   Два ўраджэнцы нашага раёна не вярнуліся дадому - гэта сяржант Аляксандр Міхайлавіч Сухвал, маёр Дзмітрый Дзмітрыевіч Гайдукоў. На тэрыторыі раёна пахаваны капітан Аляксандр Іванавіч Каралёў, ураджэнец г. Віцебска.

   Хвілінай маўчання ўшанавалі памяць загінуўшых.

   Пасля заканчэння мітынгу прадстаўнікі райвыканкама і воіны-афганцы ўсклалі вянкі да памятнага знака.

Інтэрнэт-рэсурсы