Бешанковіцкі раённы выканаўчы камітэт

Адрас райвыканкама: 211361, Віцебская вобласць, г.п. Бешанковічы, вул. Чуклая, 13

Тэлефон прыёмнай: 8 (02131) 6-42-45

E-mail: priemnay@beshenkovichi.gov.by

Бешанковіцкі Курган Славы Бешанковіцкі райвыканкам Раённы Дом культуры Палац Храптовічаў
Бешанковіцкі
Курган Славы
Бешанковіцкі райвыканкам
Раённы Дом культуры
Палац Храптовічаў
Галоўная / Рэгіён / Геральдыка

Геральдыка

 

АПІСАННЕ ГЕРБУ г.п. Бешанковічы

У срэбным полі іспанскага шчыта пяць блакітных хвалістых пасоў,на якіх чырвоная ладдзя з залатым грузам. На чырвоным ветразі герб "Ліс".

Асноўны элемент герба - чырвоная ладдзя, гружаная залатым таварам, з распушчаным чырвоным ветразем. Форма ладдзі ўзята з радавога герба графаў Храптовічаў - Буценьевых (БСЭ, 1971 г., том 3, стар. 433), якія валодалі Бешанковічамі з 1783 года да пачатку XX стагоддзя. Бешанковічы размешчаны на рацэ Заходняя Дзвіна, па якой праходзіў гандлёвы шлях "з варагаў у грэкі". У 17 стагоддзі ў Бешанковічах была пабудавана адна з найбуйнейшых прыстаняў на р.Заходняя Дзвіна. Адкуль адпраўляліся тавары па гандлёвым водным шляху ў Рыгу. Тавар на ладдзі сімвалізуе, што тавары не толькі адпраўляліся з гэтай прыстані, але і дастаўляліся па рацэ ў Бешанковічы, так як тут штогод праходзіла вядомая ва ўсёй Беларусі чатырохтыднёвы Бешанковіцкі кірмаш. Сюды з'язджаліся купцы з Прыдзвіння, Прыдняпроўя, іншых гарадоў і мястэчак, як Беларусі, так і Расіі і іншых замежных краін.

Раку Заходняя Дзвіна на гербе адлюстроўвае пяць блакітных хвалістых пасоў. Гэта водная артэрыя з'яўлялася асновай для развіцця эканомікі горада на працягу чатырох стагоддзяў. Акрамя гэтага, як лічаць даследчыкі тапанімікі, сваю назву Бешанковічы атрымалі ад слова "бешань" - моцная плынь па сярэдзіне ракі. Колькасць хвалістых блакітных пасоў - пяць, сімвалізуе пяць поўных стагоддзяў з дня заснавання горада, якому ў бягучым годзе споўнілася 575 гадоў.

Герб "Ліс", намаляваны на чырвоным ветразі, з'яўляецца адным з асноўных элементаў радавога герба канцлера Вялікага княства Літоўскага Льва Іванавіча Сапегі, з маёнткам якога звязана гісторыя г.п.Бешанковічы і раёна. Леў Сапега нарадзіўся на цяперашняй тэрыторыі Бешанковіцкага раёна ў радавым маёнтку Астроўна. З 1630 года валодаў Бешанковічамі. Паводле яго завяшчанню ў 1632 годзе Бешанковічы перайшлі да малодшага сына Казіміра Льву Сапега. Пры ім Бешанковічы хутка развіваліся, атрымалі статус мястэчка, ў 1834 годзе - магдэнбургскае права і дазвол на 2 кірмашы ў год і 1 гандлёвы дзень у тыдзень. Была пабудавана вялікая прыстань.

 Аўтар герба У.П. Жук, мастак А.В. Леўчык.


 

 

АПІСАННЕ СЦЯГА г.п. Бешанковічы

Прамавугольнае палотнішча белага колеру з суадносінамі бакоў 1: 2. У ніжняй частцы палотнішча размешчаны тры хвалістыя паласы блакітнага колеру, на якіх, злева знаходзіцца чырвоная ладдзя з залатым грузам. На чырвоным ветразі намаляваны герб «Ліс» - белая страла, перахрышчаная дзвюма белымі перакладзінамі.


 

Інтэрнэт-рэсурсы